Беларусаў заклікаюць ваяваць ва Украіне на баку тэрарыстаў
Група "Беларускі атрад добраахвотнікаў РНЕ" ў суполцы УКантакце заклікае беларусаў запісвацца ў апалчэнне Наваросіі. Згодна з шаблоным апісаннем, улада ў Кіеве была захопленая хунтай, якая складаецца з агентаў ЦРУ, радыкальных "ўкраінскіх нацыяналістаў" (бандэраўцаў) і іншай шушары.

Па словах арганізатараў групы: "Всё это отребье очень сильно напоминает "наших" местечковых БНФовцев, которые на американские деньги хотят устроить аналогичный бардак и у нас в Республике". Добраахвотнікаў заклікаюць не толькі ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях супраць Украіны, але і аказваць іншую пасільную дапамогу, не выязджаючы за межы Беларусі.
Цікава, як на гэта адрэагуюць нашы праваахоўныя органы, а таксама КДБ?
Паводле minskby.com