У пятніцу мінскім веласіпедыстам раздадуць садавіну

Раніцай у пятніцу 18 верасня пройдзе незвычайная акцыя Мінскага веласіпеднага таварыства і Цэнтра экалагічных рашэнняў. Гараджан, якія штодня карыстаюцца роварам для перамяшчэння па горадзе і будуць на ім у гэты дзень, спыняць і адораць садавіной.



1015659448.jpg

Акцыя будзе праходзіць на некалькіх ажыўленых вуліцах Мінска з 08:30 да 09:30. Мэта яе — аддзячыць людзей, што абралі «зялёны» транспарт, а тым самым палепшылі здароўе — і сваё, і іншых. Таксама веласіпедыстам раскажуць пра веласіпедны этыкет.

Мерапрыемства з'яўляецца часткай Тыдня еўрапейскай мабільнасці. Завершыцца ён 22 верасня Сусветным днём без аўтамабіля. У гэты дзень людзі свядома адмаўляюцца ад аўто і перасоўваюцца пешшу або грамадскім транспартам.

Sputnik