У Петрыкаве цэлы мікрараён заставаўся без вады (фота)
Прарыў вадаправода халоднага водазабеспячэння адбыўся раніцай 30 студзеня. У той час тэмпература паветра ў горадзе складала мінус 22.

Як паведамляе прэс-служба МНС, для ліквідацыі наступстваў аварыі давялося адключыць халодную ваду ў мікрараёне, у якім жыве больш за 660 чалавек. Рамонтныя працы працягваліся да вечара, калі зношаную трубу, пакладзеную 40 гадоў таму, замянілі і падачу вады ў жылыя дамы аднавілі.



Фота — mchs.gov.by