У Польшчы выйшла кніга "Гродна на старых фатаздымках"

Яе аўтарамі з'яўляюцца браты Анджэй і Тадэўш Гапонікі, сыны жыхара Гродна Хенрыка Гапоніка, які пры савецкай уладзе прайшоў праз Калыму і Сібір.



get_imgvo2zmx3u.jpg

Хенрык Гапонік быў прызваны ў савецкае войска ў 1944 г. За ўцёкі з вайсковай часткі пад Калугай назад у Гродна дзеля таго, каб далучыцца да Войска Польскага, патрапіў у штрафбат.

Браў удзел у баях за Кёнігсберг і нават быў ўзнагароджаны савецкімі медалямі. Гэта, аднак, не ўратавала ад Сібіры, куды ён патрапіў у 1945 г.

У 1947 г. па амністыі выйшаў на волю і перабраўся ў Польшчу, дзе і пражыў да канца свайго жыцця (памёр у 2012 г.).

Кніга, напісаная яго сынамі, утрымлівае больш за 350 фотаздымкаў і паштовак з выявамі Гродна ў перыяд з канца 19 — пачатку 20 ст. 

Разам са старымі фотаздымкамі ў кнізе змешчаныя таксама актуальныя здымкі горада. У выданні таксама змешчаныя гістарычны каляндар Гродна і апісанні многіх гістарычных помнікаў, вуліц, храмаў, музеяў і г.д.

Аматарам вайсковай гісторыі напэўна спадабаецца апісанне царскага і польскага вайсковых гарнізонаў, якія стаялі ў горадзе, аздобленага фотаздымкамі мундураў, вайсковых адзнакаў і г.д.

Замовіць кнігу можна ў польскіх інтэрнэт-крамах.

www.t-styl.info