У Рэчыцкім раёне невядомыя закідваюць камянямі цягнікі

У Рэчыцкім раёне на ўчастку чыгункі ад пуцеправода і да станцыі Рэчыца невядомыя асобы ў літаральным сэнсе «бамбяць» камянямі цягнікі, якія праязджаюць міма.



kamiani_ciahnik.jpg

Толькі за май ужо пашкоджаныя чатыры цягнікі. Увечары 1 мая ў цягніку Брэст — Гомель проста па ходзе састава была разбіта шыба ў адным з вагонаў. У гэты ж дзень у дызель-цягніку Рэчыца — Гомель таксама камянямі пашкодзілі адразу некалькі бакавых вокнаў.
«Па шчаслівай выпадковасці ніхто пакуль не пацярпеў. Але вядомыя выпадкі, калі падобнымі «бамбёжкамі» былі траўмаваныя людзі. Цяпер транспартная міліцыя праводзіць спецыяльныя рэйды, каб выявіць парушальнікаў. Як паказвае досвед, у большасці выпадкаў падобнымі «жартамі» займаюцца непаўналетнія, якія не аддаюць сабе справаздачу аб наступствах», — адзначыў начальнік УПМ Гомельскага АУС на транспарце Сяргей Мінаў.
TUT.BY