У серыі “Невядомая гісторыя” выйшла кніга Сяргея Захарэвіча “Партизаны СССР: от мифов к реальности”

У серыі “Невядомая гісторыя выйшла кніга Сяргея Захарэвіча “Партизаны СССР: от мифов к реальности У Вільне ў выдавецтве “Наша будучыня выйшла кніга Сяргея Захарэвіча “Партизаны СССР: от мифов к реальности з серыі “Невядомая гісторыя, паведаміў рэдактар выдання прафесар Анатоль Тарас.

У серыі “Невядомая гісторыя выйшла кніга Сяргея Захарэвіча “Партизаны СССР: от мифов к реальности

У Вільне ў выдавецтве “Наша будучыня выйшла кніга Сяргея Захарэвіча “Партизаны СССР: от мифов к реальности з серыі “Невядомая гісторыя, паведаміў рэдактар выдання прафесар Анатоль Тарас.

Паводле яго слоў, у 360-старонкавым ілюстраваным навукова-папулярным выданні, якое надрукавана накладам 300 паасобнікаў, адлюстравана аўтарская канцэпцыя пра тое, што ўся савецкая гісторыя партызанскага руху і камуністычнага падполля на акупаванай тэрыторыі СССР пад час Другой сусветнай вайны з’яўляецца адным вялізным міфам, якія складаецца з міфаў асобных.

“Так, з’яўляецца прыдумкай тэзіс пра тое, што ўвесь беларускі народ, абураны зверствамі намяцка-фашыскіх захопнікаў, масава пайшоў партызаніць ў лясы. На самай справе з самага пачатку акупацыі партызанскі рух быў арганізаваны партыйна-савецкімі органамі і, у першую чаргу і ў асноўным, органамі НКВД. Структуру і касцяк усіх партызанскіх атрадаў складала партыйна-савецка-камсамольска-прафсаюзная наменклатара раённага і, часткова, абласнога ўзроўню. А людское напаўненне партызанскіх атрадаў першыя два гады складалі, у асноўным, байцы і камандзіры разбітых частак Чырвонай Арміі, якія ў вялікай колькасці знаходзіліся на акупаваных тэрыторыях. Нават па афіцыйных дадзеных, якія завышаны як мінімум утрая, у партызанскім руху на тэрыторыі БССР удзельнічалі не больш трох працэнтаў насельніцтва рэспублікі. А па неафіцыйным дадзеных гэты паказчык не перавышаў аднаго працэнта насельніцтва Беларусі, — сказаў Тарас.

Паводле яго слоў, усе выпадкі рэпрэсій акупантаў супраць вясковага насельніцтва БССР былі справакаваныя партызанамі. “Іншая справа, што акупанты паводзілі сябе вельмі прамалінейна, тым самым множылі шэрагі сваіх праціўнікаў і незадаволеных, але іх карныя аперацыі супраць насельніцтва заўсёды былі выкліканыя дзеяннямі партызанаў. Класічны прыклад — трагедыя Хатыні — вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці, спаленай карнікамі разам з насельніцтвам 22 сакавіка 1943 года. Спачатку партызаны напалі на нямецкі аддзел у ваколіцах Хатыні, затым заселі ў вёсцы, пераўтварылі яе ў апорны пункт, паўтары гадзіны вялі бой з немцамі, якія вымушаны былі выкарыстаць артылерыю. А затым украінскі карны батальён з былых савецкіх грамадзян на чале з былым лейтэнантам Чырвонай Арміі спаліў жыхароў Хатыні. Дарэчы, такі прынцып немцы заўсёды прымянялі супраць мірнага насельніцтва ў адказ на забойства сваіх салдат, пачынаючы з франка-прускай вайны 1870 года, — паведаміў Тарас.

Паводле яго слоў, па апошніх дадзеных расійскіх навукоўцаў, страты ў людзях, якія панеслі акупанты ад савецкіх партызанаў за ўвесь перыяд Вялікай Айчыннай вайны на ўсёй часова акупаванай тэрыторыі СССР не перавысілі 35 тысяч чалавек. “За гэты перыяд акупанты згубілі нашмат больш ад санітарных страт — хвароб і няшчасных выпадкаў. Разам з тым, савецкія партызаны і падпольшчыкі нашмат больш забівалі былых савецкіх грамадзян. Гаворка ідзе пра масавае вынішчэнне ўсіх пасобнікаў акупантаў, настаўнікаў, святароў і людзей, якія не хацелі аддаваць прадукты, бо ім самім трэба было нешта есці, — адзначыў Тарас.

Паводле яго слоў, увесь наклад кнігі ўжо рэалізаваны. “А прыбытак настолькі мізэрны, што не дазваляе разлічваць на перавыданне. Яно можа быць здзейсненае толькі тады, калі знойдуцца грошы, — сказаў Тарас.

Дарэчы, у серыі “Невядомая гісторыя раней выходзілі кнігі Сяргея Захарэвіча “Большая кровь: как СССР победил в войне і “Сталінскій бросок на юг пра планы Сталіна пад час Другой сусветнай вайны па папярэдняй дамоўленасці з Гітлерам нанесці галоўны ўдар на поўдзень і захапіць пралівы Басфор і Дарданелы. З 2009 года ў серыі выдадзены 25 кніг.