У Шчомысліцы пад Мінскам развіталіся з былым міністрам Васілём Лявонавым (ФОТАРЭПАРТАЖ)

У Шчомысліцы пад Мінскам прайшло развітанне з былым міністрам сельскай гаспадаркі Беларусі (1994—1997), экс-палітвязнем Васілём Лявонавым. Развітацца прыйшлі вядомыя людзі. Васіль Лявонаў памёр у нядзелю, яму было 76 гадоў.



Развітанне прайшло ў мясцовым Доме культуры. У Шчомысліцы Лявонаў жыў з 90-х гадоў. Меў дом, сад, садзіў агарод.

Наша Ніва, Фота Сяргея Гудзіліна