
"Консульская служба звязваецца з кампетэнтнымі органамі Бостана для ўдакладнення ўсіх акалічнасцяў справы", — пракаментаваў сітуацыю прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Атрымаць пэўную інфармацыю пакуль немагчыма, паколькі ў Бостане цяпер ноч і толькі ў 16.00 па нашым часе там наступіць раніца.
Паводле спісаў зарэгістраваных удзельнікаў, расійскіх грамадзян было заяўлена 43, стартавала 36, толькі 30 з іх фінішавалі.
15 красавіка ў Бостане на фінішы сусветна вядомага марафона адбылося два выбуху. Пазней яшчэ адна бомба спрацавала ў бібліятэцы, а дзве самаробных выбухных прылады ўдалося абясшкодзіць у розных раёнах горада.
Паводле TUT.BY