У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску развіталіся з Ганнай Вольскай
У Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску 24 сакавіка адбылася паніхіда і развітанне з Ганнай Вольскай — музычным прадзюсарам і жонкай рок-музыкі Лявона Вольскага. На паніхіду прыйшлі вядомыя грамадскія і культурныя дзеячы, журналісты, музыкі і ўсе, хто ведаў Ганну.
![hanna1.jpg hanna1.jpg](/img/v1/news/full/hanna1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Крыніца: nn.by
Пахаванне адбудзецца сёння ж у Заслаўі.
![hanna2.jpg hanna2.jpg](/img/v1/userfiles/images/hanna2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![hanna3.jpg hanna3.jpg](/img/v1/userfiles/images/hanna3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![hanna4.jpg hanna4.jpg](/img/v1/userfiles/images/hanna4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Як паведамлялася раней, Ганна Вольская памерла ад анкалагічнага захворвання ў 40 гадоў.
![hanna5.jpg hanna5.jpg](/img/v1/userfiles/images/hanna5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![hanna6.jpg hanna6.jpg](/img/v1/userfiles/images/hanna6.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![hanna7.jpg hanna7.jpg](/img/v1/userfiles/images/hanna7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Акрамя самых блізкіх, ніхто не ведаў пра яе хваробу ажна да самой смерці.
Так супала, што ў дзень смерці мамы дачцэ Вольскіх Адэлі споўнілася 18 гадоў.
Паводле "Нашай Нівы"