У Вільні пачаў працу ІІІ Беларускі праваабарончы форум
26 кастрычніка адкрыўся ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні. Адкрыла форум Таццяна Рэвяка, прэзідэнт Беларускага Дома правоў чалавека, сябра Рады Праваабарончага цэнтра "Вясна".

Алесь Бяляцкі быў ініцыятарам І Беларускага праваабарончага форума, які адбыўся зімой 2004 года пад Мінскам, у амаль падпольных умовах. Цяпер Алесь Бяляцкі — палітвязень: з 4 жніўня 2011 года ён знаходзіцца за кратамі ў Бабруйскай калоніі за праваабарончую дзейнасць.
Таццяна Рэвяка адкрывае ІІІ Беларускі праваабарончы форум у Вільні
Жонка Алеся Бяляцкга Наталля Пінчук выступіла на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме ў Вільні
* * *
У літоўскай сталіцы сабраліся прадстаўнікі практычна ўсіх праваабарончых арганізацыяў Беларусі, што выклікала відавочную зацікаўленасць беларускіх спецслужбаў. Пасажыраў вечаровага цягніка на Вільню ў Мінску здымалі на камеры людзі ў цывільным. Багата на форуме і гасцей з замежжа. Чаму дзеля правядзення форума абрана сталіца Літвы, кажа кіраўніца Цэнтра прававой трансфармацыі Алена Танкачова.
— Вядома, што з большым задавальненнем усе сустрэліся б у Мінску, аднак гэта не з'яўляецца зараз магчымым, бо шэраг нашых замежных калегаў проста не змог бы да нас далучыцца. Гэта, напэўна, асноўная прычына, чаму мы збіраемся ў Вільні, а не дома.
Што чакаюць арганізатары Форума?
— Мы ўзгоднім асноўныя выклікі. Мяркую, што па цэлым комплексе пытанняў выйдзем адсюль з узгодненай павесткай. Я думаю, што праваабарончая супольнасць — адна з нямногіх у беларускім грамадскім сектары, якая дэманструе здольнасць да супольных дзеянняў.
Форум будзе доўжыцца два дні. Плануецца прыняццё шэрагу супольных рэзалюцый праваабарончымі арганізацыямі Беларусі.

Таццяна Рэвяка

Карым Лахіджы — прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека FDH

Наталля Пінчук

Тяццяна Рэвяка, Юры Чавусаў, Алена Танкачова

На форуме месца палітвязня Алеся Бяляцкага засталося смівалічна пустым, пра гэта ён прасіў у адным са сваіх лістоў да калегаў

Валянцін Стэфановіч

Юры Джыбладзе, Беларускае Радыё Рацыя