Улады хочуць ліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтр
Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі Беларускага ПЭНа. Ведамства звярнулася ў Вярхоўны суд, піша «Наша Ніва».
![unnamed__7__14.jpg unnamed__7__14.jpg](/img/v1/images/unnamed__7__14.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ліст у арганізацыі атрымалі сёння, 22 ліпеня. У ім
гаворыцца, што прадстаўніку арганізацыі неабходна з'явіцца ў судзе 20 ліпеня.
Нагадаем, 15 ліпеня сілавікі прыходзілі да Беларускага ПЭНа
па юрыдычным адрасе.
ГУБАЗіК меў пастанову на ператрус, падпісаную генпракурорам.
На арганізацыю, старшынёй якой з’яўляецца Святлана Алексіевіч, вешаюць 9 артыкулаў.