Упершыню ў Беларусі пратэстоўцу прызначылі грамадскія працы
Праваабаронцы зафіксавалі першы выпадак, калі паводле «пратэснага» артыкула абвінавачанага пакаралі не «суткамі» альбо штрафам, а грамадскімі працамі.
Суд Віцебскага раёна 14 ліпеня разглядзеў справу мужчыны, які каля возера без дазволу райвыканкама выкрыкнуў лозунг «Слава Украіне».
Участковыя мясцовага РАУСа склалі на яго пратакол паводле арт. 24.23 КаАП. У выніку суд пастанавіў пакараць мужчыну грамадскімі працамі тэрмінам на 50 гадзін.
Грамадскія працы прадугледжваюць шырокі спектр занятасці — ад добраўпарадкавання тэрыторыі да сельскагаспадарчых работ.