Віцебскі музыка Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю пасля месяца арышту

Гэта было чацвёртае затрыманне Булаўскага з 2020 года.

Уладзімір Булаўскі

Уладзімір Булаўскі


Уладзіміра Булаўскага, вядомага арт-менеджара, музыку, арганізатара разнастайных культурных праектаў і канцэртаў, затрымалі 6 ліпеня на Віцебшчыне, акурат перад канцэртам «Купальскае кола», дзе музыка мусіў выступаць.
Гэта было чацвёртае затрыманне Булаўскага за апошнія два гады. У верасні 2020 года яго асудзілі на 8 сутак і прызналі вінаватым у «парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах» (былы арт. 23.34 КаАП).
У лістападзе 2021 года пакаралі 7-сутачным арыштам за «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» па арт. 19.11 КаАП. І ў лютым, у асноўны дзень правядзення рэферэндуму, яго асудзілі на 15 сутак.
Гэтым разам Булаўскі правёў за кратамі 30 сутак.