
Аляксей Раманаў, фота Радыё Свабода
«У мяне такое адчуванне, што ўлады хочуць маёй галоднай смерці! Калі мяне пасадзілі, я чатыры месяцы не атрымліваў пенсіі па інваліднасьці — столькі часу ішлі паперы з Гомеля ў Глыбокае. Цяпер тая ж гісторыя, толькі іншая геаграфія. Мне не плацяць пенсіі, бо не прыйшлі паперы з Глыбокага! Як я ўжо меў такі досвед, ведаю, што яны могуць ісці яшчэ некалькі месяцаў», — расказаў Аляксей Раманаў.
Улетку 2020 года Аляксей Раманаў браў актыўны ўдзел у агітацыйнай кампаніі за Святлану Ціханоўскую. Раманаў выступаў на пікетах, якія ладзіліся ў райцэнтрах Гомельскай вобласці. За выказванні на пікеце ў Хойніках ён атрымаў крымінальную справу за «абразу прэзідэнта». 16 снежня 2020 года суд пакараў яго годам калоніі.