Узнагароджанне медалём да стагоддзя БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчае пра ўзнагароджанне Медалём да стагоддзя Беларускай Народнай Рэспублікі. Адпаведны дэкрэт падпісаны Старшынёй Рады БНР.
![bnr_11.jpg bnr_11.jpg](/img/v1/images/bnr_11.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Згодна са сваім статутам, Медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
![bnr_2_4.jpg bnr_2_4.jpg](/img/v1/images/bnr_2_4.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мэдаль уручаецца:
- Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
- Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
- Замежнікам, якія спрычыніліся да даследванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Сярод узнагароджаных — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Сўорц і амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан; палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні; даследчыкі Джым Дынглі, Арнольд Макмілін, Адам Мальдзіс; акадэмік Радзім Гарэцкі; пісьменнік Уладзімір Арлоў; стваральнікі эталону дзяржаўнага гербу «Пагоня» Аляксей Марачкін і Леў Талбузін; і многія іншыя.
![bnr_3_3.jpg bnr_3_3.jpg](/img/v1/images/bnr_3_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Агулам узнагароджаныя больш за 130 асобаў з Беларусі і замежжа.
Уручэнне ўзнагародаў адбудзецца на працягу 2019 года.
Паводле radabnr.org