Валянцін Лазарэнкаў: Ідэалагічныя аддзелы — гэта ж першыя тунеядцы
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў аператыўныя дадзеныя “Аб узроўні грашовых прыбыткаў насельніцтва Рэспублікі Беларусь у студзені-красавіку 2015 году”.
Згодна з імі, грамадзяне сталі атрымліваць амаль на 5% менш чым у адпаведным перыядзе мінулага года, як пішуць скарэктаваных на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі.
Сябра Незалежнага прафсаюзу беларускага Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што апроч крызісных з’яваў у эканоміцы, на зніжэнне прыбыткаў працаўніка ўплывае і размеркаванне бюджэту:
— А што такое “ідэалагічныя аддзелы”, якія нібыта скарацілі? Гэта ж першыя тунеядцы. Навошта іх фінансаваць? Гэта машыны, прэміі, заробкі.
Згодна з дадзенымі інфарграфікі “БелСтату”, рэальныя прыбыткі насельніцтва зніжаюцца штомесяц. Тэндэнцыя да спаду захоўваецца цягам усяго каляндарнага году.
Па крыніцах, згодна афіцыйных дадзеных, сітуацыя выглядае наступным чынам: 61,5% — ад агульнага аб’ёму даходаў насельніцтва займае аплата працы, 9,2% — ад прадпрымальніцкай дзейнасці, 23,6% — пенсіі, стыпендыі, дапамогі, 5,7% — даходы ад уласнасці і іншыя.