Ідэолагам рэкамэндавана быць актыўнымі ў сацсетках
Гэта павінна дапамагчы ім стаць бліжэй да моладзі.
Рэспубліканскі форум па ідэалагічнай працы прайшоў учора ў Мінску.
Праца ў сацсетках дапаможа ідэалагічным работнікам стаць бліжэй да моладзі.
Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік старшыні Бялыніцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях і інфармаванні Андрэй Ганчук. Ён з]яўляецца ўдзельнікам рэспубліканскага форуму-практыкума "Ідэалагічная праца ў кантэксце ключавых палажэнняў Паслання кіраўніка дзяржавы беларускаму народу і Нацыянальнага сходу Беларусі”.
"Моладзь з'яўляецца найбольш актыўнай часткай насельніцтва, і мы не павінны ўпусціць іх у ідэалагічным плане. Таму ідэолагі Бялыніцкага раёна прысутнічаюць у сацыяльных сетках, на форумах, дзе моладзь выказвае свае меркаванні, кажа пра праблемы і спадзяванні", — адзначыў Андрэй Ганчук.
Маладых людзей з розных рэгіёнаў рэспублікі хвалююць адны і тыя ж пытанні. Паводле яго слоў, дзякуючы інтэрнэт-прасторы паступова прыглушваецца розніца паміж сельскай і гарадской моладдзю, таму вопыт прадстаўнікоў з розных абласцей рэспублікі будзе цікавы ўсім без выключэння.