Васіля Завадскага падазраюць у дачыненні да справы Аўтуховіча?

Дахаты да Васіля Завадскага прыйшлі з ператрусам — пра гэта кіраўнік прафсаюза РЭП паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

img_0619_696x464.jpg.webp

Кіраўнік незалежнага прафсаюза РЭП Васіль Завадскі, які мусіў з’ехаць у Вільні, паведаміў, што ў Беларусі дахаты прыйшлі з ператрусам — нібыта па справе Аўтуховіча.
Васіль Завадскі, як адзначае «Народная Воля» да таго распавядаў пра некаторыя падзеі, якія папярэднічалі яго ад’езду: «На мінулым тыдні прыехаў на пошту атрымаць бандэроль. А мне кажуць: “Тут на ваша імя перавод вярнуўся”. Аказваецца, гаворка ішла аб пераводзе, які я дасылаў Мікалаю Аўтуховічу яшчэ 10 снежня, але ён яго не атрымаў, яму далі распісацца аб вяртанні. Я кажу: “Дык я зараз адпраўлю яго зноў Аўтуховічу”. Жанчына, якая працуе на пошце, натуральна, нічога супраць не мае. Пачынае ўводзіць звесткі, пытаецца пра мае пашпартныя дадзеныя і здзіўляецца: пішуць, што Аўтуховіч — тэрарыст і пераводы яму не прымаюцца. “Ой, тут напісана, што вы — асоба, якая знаходзіцца пад кантролем!” А я і сам бачу, што на яе маніторы пачаў міргаць чырвоны знак STOP. На пошце!»