Ватыкану «не хапае цудаў», каб беатыфікаваць Лазінскага

Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча просяць паспрыяць працэсу беатыфікацыі першага менскага і пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага.

759223_qbij_e005ead54ec39ee6c59fa32c2e7c_c51_95010658953248237_670x392.jpg


«Працэс цягнецца 60-ты год і замарудзіўся з-за таго, што Ватыкану не дастае цудаў звязаных з імем іерарха», — гаворыцца ў лісце да Кандрусевіча ад імя грамадскага аб’яднання “Садружнасць Палесся”.
Аўтары падкрэсліваюць, што цудам з’яўляецца ўвесь пакутніцкі шлях Лазінскага і ягоны ўплыў на вернікаў нават пасля смерці. Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што пінчукі пад пагрозай смерці хавалі ад чэкістаў труну з целам біскупа:


Яго труну схавалі ў пінскім касцёле, усё гэта было зроблена, каб нічога не здарылася, бо супрацоўнікі НКУС рыскалі ў пошуках труны Лазінскага. Я думаю, што па нейкаму загаду, бо ён хлёстка ставіўся да савецкай улады, як да ўтварэння як такога. Для біскупа Лазінскага было абсалютна зразумела, што гэта за дзяржава і што яна за сабой нясе, — распавядае Злобін. 


Сваім заступнікам і духоўным бацькам Лазінскага лічыў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтэк, дзякуючы якому адчуў покліч служэнню Хрысту. Таксама і пінчукі-каталікі называюць Лазінскага патронам Палесся.
«Радыё Рацыя»