Віфлеемскі агонь даставяць у Мінск 17 снежня

У Мінск Віфлеемскі агонь прыбудзе 17 снежня. А 18 снежня, у трэцюю нядзелю Адвэнту, каталіцкія скаўты даставяць Віфлеемскі агонь у прыходы Беларусі.

agon_013.jpg


Кожны, хто трымае агонь у руках, можа паўдзельнічаць у сеткавым флешмобе: зрабіць фатаграфію і размясціць яе на сваёй старонцы з хэштэгам #agon'zbetleema2016.
Урачыстае ўнясенне агню ў мінскі кафедральны касцёл адбудзецца 17 снежня ў 22:30.
Штогод прадстаўнік аўстрыйскіх скаўтаў запальвае лампаду ў базыліцы Нараджэння Пана ў Віфлееме, затым адмысловым рэйсам полымя прывозяць у Вену.
Адтуль Віфлеемскі агонь распаўсюджваецца па краінах Еўропы шляхам скаўцкай эстафеты: скаўты з розных краін перадаюць полымя адзін аднаму.
У 1986 годзе прадстаўнікі Аўстрыйскай тэлерадыёкампаніі ўпершыню прынеслі сімвалічнае святло Раства тым, хто не мог падзяліць гэтую радасць з блізкімі людзьмі. Гэтай ініцыятывай зацікавіліся аўстрыйскія скаўты. Праз год яны далучыліся да акцыі, а яшчэ праз два гады зрабілі яе міжнароднай. Так, у 1989 году Віфлеемскі агонь быў перададзены ў Венгрыю, Польшчу і Чэхію. У наступныя гады геаграфія актыўна пашыралася.
Паводле krynica.info