Віктар Пракапеня можа набыць футбольнае мінскае «Дынама»

Бізнесмен Віктар Пракапеня прыглядаецца да футбольнага мінскага «Дынама». Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі крыніцы з яго асяроддзя.

Віктар Пракапеня. фота Сяргея Гудзіліна.

Віктар Пракапеня. фота Сяргея Гудзіліна.

«Пракапеня заўсёды марыў мець свой футбольны клуб. Таму, магчыма, у будучыні і купіць, неабавязкова мінскае «Дынама», — кажуць дасведчаныя людзі.
Пакуль клуб належыць бізнесмену Юрыю Чыжу, аднак той шукае магчымасці пазбавіцца ад актыву.
Як паведамляе Tut.by, «Трайплу» належала каля 57% акцый мінскага «Дынама», прыкладна 26% валодае Мінгарвыканкам. Па інфармацыі крыніц выдання, Юрый Чыж не хацеў бясплатна аддаваць клуб, прасіў хаця б $500 тысяч.