Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага

Вільня рыхтуецца да перапахавання Кастуся Каліноўскага, кіраўніка паўстання 1863 года.



1027109174.jpg

Просьбу беларускіх інтэлектуалаў пра перапахаванне нацыянальнага героя ў Беларусі ўрад Літвы не ўхваліў.

Прафесар гісторыі Яўген Мірановіч лічыць гэта слушным рашэннем:

— Я супраць таго, каб пераносіць нябожчыкаў з месца на месца. Незалежна ад таго, дзе яны ёсць, дзе былі. Можна паехаць і там ускласці кветкі, калі хтосьці лічыць гэта важным. Нічога не перашкаджае, каб з Беларусі нават тысяча чалавек паехала і там паклалі кветкі.

22 лістапада — афіцыйная цырымонія пахавання астанкаў Кастуся Каліноўскага і яшчэ дваццаці паўстанцаў. Далучацца беларускія грамадскія дзеячы і творчая інтэлігенцыя, а таксама дэлегацыя ад афіцыйнага Мінска. Гэта раней пацвердзіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей падчас сустрэчы са сваім літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам. Запрасілі таксама дэлегацыі з Украіны, Латвіі.

Беларускае Радыё Рацыя