Вiншаваннi Старшынi Рады БНР Iвонкi Сурвiллы да 96-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да суачыннікаў з віншаваннямі з нагоды 96-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

document_51_s600x600.jpg


ДЗЕНЬ ГЕРОЯЎ
Дарагія Суродзічы Беларусы!
Ад імя Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, віншую вас з угодкаміадной з найбольш гераічных падзей у нашай гісторыі – Слуцкім ЗбройнымЧынам!
Так доўга як памятаю, Беларусы ў вольным сьвеце адзначалі ўгодкіСлуцкага Збройнага Чыну, як сваё вялікае Сьвята Памяці, памяці тыхдзесяці тысяч Случчакоў, якія дабраахвотна пайшлі бараніць сваю праўдуі сваю зямлю перад бальшавіцкай навалай. Гэта было першае войскаБеларускай Народнай Рэспублікі.
Нягледзячы на адсутнасьць адэкватнай зброі, Случчакі на працягу цэлагамесяца – ад 27-га лістапада да 29-га сьнежня 1920 году – баранілі свойкрай.
На жаль, ня ўсе змаганьні канчаюцца перамогай. У гэтым выпадку, здрадатак званых «саюзьнікаў» была асабліва балючай. Але паўтару тут словыпрафэсара Анатоля Грыцкевіча: «Гэта быў патрыятычны чын беларускагасялянства і інтэлігенцыі ў барацьбе за незалежнасьць, з легальнай,дэмакратычнай уладай».
Прашу ўсіх вас, дарагія суродзічы, аддаць даніну павагі нашым слуцкім героям!
Яны заслужылі на нашую памяць і на нашую ўдзячнасьць.
Жыве Беларусь!
Івонка Сурвілла,Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
Лістапад 2016