Дэманстрацыя і мітынг з нагоды ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну
Улады дазволілі правядзенне 26 лістапада ў Слуцку дэманстрацыі і мітынгу з нагоды 96-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.
![15192667_1328631140515683_9153606358708857653_n.jpg 15192667_1328631140515683_9153606358708857653_n.jpg](/img/v1/userfiles/images/15192667_1328631140515683_9153606358708857653_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Паведамленне пра гэта са спасылкай на кіраўніка Слуцкай арганізацыі БНФ Віталя Амяльковіча з'явілася на старонцы партыі БНФ у фэйсбуку.
Збор удзельнікаў прызначаны ў 14:30 на пляцоўцы перад домам па вул.Леніна, 179 у Слуцку (будынак кінатэатра «Беларусь»). Мітынг пачнецца у 15:15 у гарадскім парку культуры і адпачынку па вул.Віленская.