Вядомыя беларусы рабілі зарадку для вачэй (відэа)
Сёння па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаўся Сусветны дзень зроку. І
каб прыцягнуць да яго ўвагу, вядомыя беларусы з дзецьмі зняліся ў
вясёлым роліку-зарадке для вачэй, падтрымаўшы такім чынам праект
Беларускага дзіцячага фонду і velcom «Я бачу!».
У
здымках прынялі ўдзел тэле- і радыёвядучыя Яўген Перлін, Марына Грыцук, Таццяна Сулімава, блогеры Арына Лісецкая і Багдан
Каравец, тэатральны акцёр Раман Падаляка, трэнер баскетбольнага клуба
«Цмокі» Аляксандр Куль, мастак і ілюстратар Надзея Бука, камерцыйны
дырэктар Telegraf .by
Ілля Іваноў, кіраўнік сямейнага інклюзія-тэатра «i» Ірына Кісялёва,
выхаванцы дзіцячага дома сямейнага тыпу, арганізатары праекту «Я бачу!».
Паводле прэс-рэлізу