Вярхоўны суд перанес дату працэсу па ліквідацыі «Беларускай асацыяцыі журналістаў»
Разгляд пазова Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі БАЖ перанесены на 27 жніўня.
Падставай стала абскарджванне журналісцкай арганізацыяй папярэджання міністэрства, якое фармальна з'явілася прычынай для магчымага закрыцця.
Працэс па абскарджванні папярэджання пройдзе ў Вярхоўным судзе 23 жніўня, а 27 жніўня суд вернецца да разгляду пазова аб ліквідацыі арганізацыі.