Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу на смяротны прысуд у закрытым рэжыме
Cудовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзіць 31 студзеня апеляцыйную скаргу Віктара Сергіля і Наталлі Колб на смяротны прысуд, вынесены Брэсцкім абласным судом 25 кастрычніка 2019 года.

48-гадовага мужчыну і 26-гадовую Наталлю Колб прызналі вінаватымі ў групавым забойстве заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў (ч.2 арт. 139 КК РБ). Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі, пажыццёвае зняволенне або смяротнае пакаранне.

Нагадаем, што апошнія два віды пакарання ў Беларусі да жанчын не ўжываюцца.
Разгляд апеляцыйнай скаргі пройдзе ў закрытым рэжыме.
Чытайце таксама: