Воркшоп для стваральнікаў відэакантэнту

Праект #ART_INCLUSION запрашае на трохдзённы інтэнсіў па магчымасцям і спосабам выкарыстання Youtube для распаўсюду ідэй.

vorkshop.jpg


Воркшоп адбудзецца 7-9 чэрвеня ў Мінску.
Курс арыентаваны на блогераў, грамадскіх і культурных дзеячаў. Традыцыйна для праекта #ART_INCLUSION асаблівая ўвага будзе аддадзена людзям з інваліднасцю, гатовым адкрываць сябе для публікі, агучваць свае каштоўнасці, праблемы і патрэбы, пра якія нашаму грамадству важна ведаць.
Вядучы курса – Павел Кваснеўскі, прадзюсер тэле- і кінапраектаў з 25-гадовым стажам, сузаснавальнік Video Brothers – шматканальнай партнёрскай сеткі. Кампанія кіруе 300 каналамі, бібліятэкі якіх налічваюць звыш 50 000 відэаролікаў з колькасцю праглядаў звыш 177 мільёнаў штомесяц.
Дэдлайн падачы заяўкі  – 28 траўня 2019. Вынікі адбору будуць абвешчаныя 31 траўня.
Больш падрабязнасцей па спасылцы.
Паводле adukacyja.info