
Віталь Куцапалаў, 46 гадоў, начальнік службы бяспекі ГЗЦ Galleria Minsk. Фота Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Сярод тых, хто б'е, — мужчына ў чырвонай футболцы, масцы і з дубінкай. У сеціве былі і іншыя відэа з ім, знятыя з больш блізкіх кропак. Ён быў у кампаніі з начальнікам ГУБАЗіК, калі сілавікі разбівалі шкло ў кавярні і затрымлівалі людзей.
Недалёка ад месца падзей знаходзіцца гандлёвы цэнтр Galleria Minsk. Начальніка службы бяспекі гандлёвага цэнтра Віталя Куцапалава прынялі за таго самага невядомага ў чырвоным.
— Я не маю адносін да тых падзей — у гэты час я быў у гандлёвым цэнтры, працаваў, — тлумачыць Куцапалаў.
Мужчына распавядае TUT.BY, што было пасля таго, як яго зблыталі з чалавекам з дубінкай.
— Праз дзень пасля той сітуацыі на праспекце Пераможцаў у телеграм-канале «Карнікі» з'явіўся допіс, што збіваў людзей, як мяркуецца, былы супрацоўнік ГУБАЗіК, а цяпер — начальнік ТРЦ «Галерэя Мінск».Апублікавалі мае сямейныя фатаграфіі.

Ужо праз паўгадзіны пасля з'яўлення паста Віталю Куцапалаву сталі тэлефанаваць і дасылаць паведамленні з пагрозамі.
Відэа шырока разышлося ў сацсетках.
На гэты раз пагрозы пасыпаліся не толькі Віталю, але і яго дзецям — у мужчыны ёсць дачка і сын, абодвум каля 20 гадоў.
— Мне пісалі: "вырадак, мы цябе знойдзем!». Успаміналі маю дачку, маці. Аднойчы раніцай патэлефанавалі і спыталі, ці прыйшоў я ўжо на працу. Тэлефануюць і дзецям. Нумары вызначаюцца як англійскія, французскія, латышскія. Я, як і любы чалавек, перажываю за сваю сям'ю. Дзеці хваляваліся, Дачка адказвала на паведамленні і плакала: "Тата, ну гэта ж не ты".
Мужчына звязаўся з аўтарамі відэа. Зноў выслаў пацверджаньні, што ў кадры ня ён. Цяпер пад ролікам на YouTube такая прыпіска: «Хлопцы, з'явілася інфармацыя, што Куцапалаў В.В. хоць і падобны, але, магчыма, не ён. Цяпер праводзім праверку". Твар Віталя ў роліку замазалі, яго асабістыя дадзеныя таксама.
Памылку па Віталю Куцапалаву пацвердзілі расейскаму выданню Meduza крыніцы ў беларускіх сілавых органах. У эфіры тэлеканала «Дождж» той самы Андрэй Максімаў сказаў, што ў вызначэнні асоб сілавікоў здараюцца памылкі, аднак назваў рызыку памыліцца «прымальнай».
Віталь Куцаплаў кажа, што не хоча, каб такая памылка паўтарылася яшчэ з кімсьці.