Вызначаны 10 фіналістаў конкурсу ідэй для беларускіх старшакласнікаў «Першыя»
Падведзены вынікі трэцяга этапа сацыяльна-адукацыйнага праекта для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў «Першыя»: 10 школьнікаў з усёй краіны публічна прадставяць свае ідэі па экалогіі, тэхналогіям, інклюзіі і культуры. Іх прэзентацыі адбудуцца на маштабнай моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk.

Больш за 1000 школьнікаў прынялі ўдзел у адукацыйных воркшопах у Мінску і крэатонах у Гомелі, Віцебску, Магілеве і Гродне і больш за 100 з іх даслалі відэапрэзентацыі сваіх ідэй для ўдзелу ў конкурсе. Найбольшую цікавасць беларускія старшакласнікі праявілі да кірунку «Культура»– 39%, а таксама да «Экалогія»– 27%, «Тэхналогіі»– 24% і «Інклюзія»– 10%. Журы выбрала дзясятку найлепшых ідэй. Аўтары прадставяць іх самастойна на маштабнай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk, правядзенне якой запланавана на май. Кожны з фіналістаў будзе рыхтаваць 10-хвілінную прамову для TEDxYouth@Minsk разам з ментарамі – прадстаўнікамі беларускай супольнасці TED. Пасля выніковай прэзентацыі сваіх ідэй усе пераможцы атрымаюць у падарунак iPhoneXs.



У фінал конкурсу прайшлі:
Анастасія Кундзір, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №12 г. Віцебска», 9 клас (кірунак «Культура»);

Ангеліна Себік, вучаніца ДУА « Гімназія №10 г. Гомеля», 10 клас (кірунак «Культура»);

Вікторыя Сідарэнка, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №44 імя М.А. Лебедзева г. Гомеля», 10 клас (кіурнак «Экалогія»);
Дзяніс Рабчук, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Брэста», 10 клас (кірунак «Культура»);
Канстанцін Муліца, вучань ДУА «Гімназія №1 г. Іўе», 10 клас (кірунак «Экалогія»);
Кацярына Янголь, вучаніца ДУА «Крэўская яслі-сад сярэдняя школа аг. Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці», 11 клас (кірунак «Экалогія»);

Лізавета Грынюк, вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка», 10 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Павел Ананіч, вучань ДУА «Сярэдняя школа №21 г. Магілёва», 11 клас (кірунак «Культура»);

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Самуіл Алексін, самастойнае навучанне, г. Мінск, 11 клас (кірунак «Тэхналогіі»);
Соф’я Федчанка, вучаніца ДУА «Гімназія №4 г. Мінска», 9 клас (кірунак «Інклюзія»);
Што можна зрабіць, каб вучні з захворваннямі пазваночніка, маглі наведваць заняткі ў школе, як развіваць экалагічную культуру ў Беларусі і зменшыць выкарыстанне пластыку, якім чынам сучасныя тэхналогіі могуць дапамагчы ў развіцці музеяў і пашыраць выкарыстанне беларускай мовы ў паўсядзённым жыцці – гэта толькі некалькі са шматлікіх пытанняў, што паставілі перад сабой падлеткі і прапанавалі шляхі іх вырашэння.
Найлепшыя праекты вызначаліся па некалькіх крытэрыях. Журы звяртала ўвагу на адпаведнасць ідэі абранай тэме і яе фармулёўку, магчымасць рэалізаваць задуму, а таксама маштабнасць і яе мэтавую аўдыторыю, арыгінальнасць падыходу да вырашэння пытанняў у сферы экалогіі, тэхналогій, інклюзіі і культуры.
У склад журы, якое ацэньвала праекты, ўвайшлі:
Мікалай Брэдзелеў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі А1;
Ірына Дубовік, CEO, ProjectMarketing, саветнік па развіцці бізнесу Intetics, сузаснавальніца акселератара StartUpON;
Марына Штрахава, сузаснавальніца Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»;
Аляксандр Аўдзевіч, аўтар шматлікіх сацыяльных ініцыятыў для людзей з асаблівымі патрэбамі;
Марыя Сума, супрацоўніца праграмы па экалагічна прыязным ладзе жыцця Цэнтра экалагічных рашэнняў;
Павел Ліс, генеральны дырэктар IT-кампаніі Авекціс / ASBISGroup;
Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч канферэнцыі TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер, генеральны прадзюсар Радыё Бі-Эй, радыёвядучы;
Ганна Казлова, ліцэнзіят міжнароднай адукацыйнай праграмы TEDx у Рэспубліцы Беларусь, арганізатар канферэнцыі TEDxMinsk;
Віктар Пазнякоў, кіраўнік групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1;
Кацярына Севасцьянчук, спецыяліст групы па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі А1.
Інфармацыя пра праект «Першыя»
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» праводзіцца кампаніяй А1 пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізатараў канферэнцый TEDxMinsk.
Сацыяльна-адукацыйны праект «Першыя» – гэта конкурс яскравых ідэй пакалення Z, абвешчаны ў кастрычніку 2019 года для вучняў 9-х, 10-х і 11-х класаў. Ім было прапанавана падзяліцца сваім бачаннем таго, што магло б змяніць навакольны свет ці жыццё канкрэтных людзей у Беларусі да лепшага.
Для таго, каб дапамагчы сфармуляваць гэтыя ідэі школьнікам, арганізатары конкурсу прапанавалі ім вызначыцца з тэматычным кірункам: «Экалогія», «Тэхналогіі», «Інклюзія» і «Культура». А таксама цягам навучальнага года правялі шэраг крэатонаў у Мінску, Віцебску, Магілёве, Гомелі і Гродне з удзелам вядомых экспертаў і запусцілі першы беларускамоўны падкаст для моладзі, у якім прафесіяналы з розных сфер дзяліліся парадамі па запуску і прэзентацыі праектаў.
Паводле прэс-рэліза