За 140 гадоў Мінск праглынуў 250 вёсак!

Журналісты
tut.by прасачылі рост Мінска па мапах, пачынаючы з 1874 года, і цяпер дакладна
ведаюць, якія населеныя пункты сталі
часткай сталіцы.

Мінскае Замчышча, пачатак ХХ стагоддзя. Фота wikiwand.com

Мінскае Замчышча, пачатак ХХ стагоддзя. Фота wikiwand.com


У выніку быў падрыхтаваны набор унікальных інтэрактыўных мапаў, якія дазволяць пабачыць рост і развіццё Мінска. З разнастайных мап, выдадзеных з апошнія амаль 150 гадоў, аўтары гэтага праекта выпісалі назвы вёсак, хутароў, фальваркаў, слабодак і паселішч, якія кальсьці знаходзіліся там, куды сёння дацягнуўся Мінск. Выявілася, што за няпоўныя паўтараста гадоў сталіца праглынула амаль дзве з паловай сотні населеных пунктаў!

Паглядзець, якая вёска знаходзілася на месцы вашага дома раней і ці не стаіць ваш офіс на месцы якога-небудзь фальварка, можна тут.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: