Мінчане стануць сааўтарамі арт-аб'екта

З 5 па 10 ліпеня ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у стварэнні ўнікальнага аб'екта вулічнага мастацтва, які ўпрыгожыць вуліцу Кастрычніцкую ў Мінску.

kazdyj_piksel_reszaet___kartinka.jpg


Карцiна, прысвечаная творчаму самавыяўленню ў гарадскіх умовах, будзе складацца з 98600 элементаў.

Асновай, на якую будзе пакладзена рознакаляровая мазаіка, сталі 4 аконныя праёмы агульнай плошчай 9,86 м2. Малюнак будзе выкананы ў стылістыцы pixel art, якая прадугледжвае паступовае стварэнне iлюстрацыi з мноства аднатонных квадратаў.

Мяркуецца, што кожны элемент мазаiкi будзе мець уласнага аўтара, які сам налепіць свой «піксель» на агульную карціну. Каб стаць адным з аўтараў і прыняць удзел у праекце, неабходна атрымаць свой фрагмент на сайце кожныпіксельрашае.бел (bit.ly/29hWVcD).

«У гонар свайго 5-годдзя мы вырашылі падзяліць з усімі мінчукамі радасць нараджэння крутога праекта і даць iм магчымасць уласнымі рукамі зрабіць нешта карыснае для горада. Гэтак жа, як мы збіраем свае інтэрактыўныя праекты піксель за пікселем, імкнучыся ўкласці душу ў кожны з iх, так i з мноства пікселяў мы разам з іншым неабыякавымі гараджанамі ствараем арыгінальны арт-аб'ект, які будзе радаваць гасцей i жыхароў Мінска!» — пракаментавалі сваю ідэю арганізатары праекта, крэатыўнае рэкламнае агенцтва getbob.