За 3 гадзіны – на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Новы прысуд вынеслі ў Мінску.

photo_2021_02_10_18_27_58.jpg

За 3 гадзіны – на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Столькі доўжыўся ўвесь суд над Раманам Канановічам з Мінску. 24-гадовага інжынера-праграміста вінавацілі ва ўзвядзенні барыкадаў у ноч 10-11 жніўня на Пушкінскай.
Прысуд вынесла суддзя Таццяна Шоцік на падставе аднаго фотаздымку Рамана. Палітвязень растлумачыў, што прыбіраў агароджу, каб прайсці ў госці да цёткі.