За суткі — плюс 1837 выпадкаў каронавіруса
У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1837 пацыентаў з каранавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Агульная колькасць зарэгістраваных хворых з пачатку пандэміі склала 199 962 чалавекі.
З учорашняга дня быў выпісаны 1521 пацыент. Ачунялі 182 630 чалавек з пацверджаным раней COVID-19, перадае Reform.by.
На тэрыторыі Беларусі з пачатку эпідэміі памёр 1451 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. З іх за апошнія суткі памерлі 9 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 4 042 784 тэсты, з якіх 5331 выкананыя за мінулыя суткі.