Вакцына Pfizer і BioNTech ад каронавіруса першай у свеце атрымала дазвол СААЗ
Вакцына ад каронавіруса вытворчасці Pfizer і BioNTech атрымала ад СААЗ дазвол на экстранае прымяненне, паведаміла арганізацыя.
«Вакцына Pfizer/BioNTech ад COVID-19 (...) стала першым такім прэпаратам, які атрымаў ад СААЗ дазвол на экстранае выкарыстанне», — гаворыцца ў заяве СААЗ у твітэры. У СААЗ прыйшлі да высновы, што гэтая вакцына адпавядае ўсім крытэрам, неабходным для адабрэння, перадае Інтэрфакс-Захад.
«Мы вызначылі, што вакцына адпавядае ўсім абавязковым параметрам бяспекі і эфектыўнасці. Карысць ад яе ў рамках барацьбы супраць COVID-19 пераўзыходзіць патэнцыйныя рызыкі», — адзначаецца ў заяве.
Экстраны дазвол на прымяненне выдаецца ў выпадках, калі з аднаго боку прэпарат неабходны для барацьбы супраць сур'ёзных эпідэмій, а з другога — яшчэ даступныя не ўсе вынікі выпрабаванняў.
У далейшым СААЗ пасля вывучэння дадатковай інфармацыі можа выдаць ужо не экстраны, а пастаянны дазвол на прымяненне.
Вакцына распрацаваная амерыканскай кампаніяй Pfizer і нямецкай BioNTech. Яна ўжо ўжываецца ў ЗША і шэрагу іншых краін.