«Белыя халаты»: У Беларусі ад COVID-19 памерлі 94 медыка

Тэлеграм-канал медыкаў «Белыя халаты. News» апублікаваў спіс беларускіх медычных работнікаў, якія памерлі ў выніку пандэміі каронавірусу.

sqvhmi6tuwy.jpg


Як паведамляе Радыё Свабода, у спісе 94 чалавекі. Ён складзены ініцыятывай «Медмемарыял» і адной з карыстальніц Фэйсбук.

Падчас першай хвалі пандэміі, 31 траўня 2020 года, Лукашэнка на сустрэчы са спікерам Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай раскрытыкаваў паводзіны лекараў: «Вось у Віцебску ведаю — лекары першага ўзроўню — тыя, хто ад некага заразіўся. Там больш за дзясятак. Яны, вядома, не праблемныя. Але ж мы адцягваемся на іх лячэнне. Гэтыя лекары павінны лячыць пацыентаў, а мы іх лечым. Яны, дзякуй богу, дужыя людзі. Але гэта нядобра, калі лекар грэбуе элементарнымі мерамі».

Паводле дадзеных, якія публікуе Міністэрства аховы здароўя, усяго з пачатку пандэміі ад яе ў Беларусі памёр 1.451 чалавек. Калі гэта рэальная лічба, доля медыкаў сярод памерлых складае амаль 6,5%.