За баранавіцкім актывістам Міколам Чарнавусам сочаць
За баранавіцкім прадпрымальнікам і актывістам Міколам Чарнавусам назіраюць міліцыянты і людзі ў цывільным.

Актывіст гэта заўважыў на рынку, куды пайшоў па прадукты:
— Куды б я не зайшоў, паўсюдна за мной сачылі. Пасля я ім адкрыта заявіў, што я заклікаць нікога на рынку не буду на мітынг у Менск на 15-га лютага. Я іду дамоў. Я ішоў пешшу
— без аўтатранспарту. Праз два кіламетра я азірнуўся і аказваецца за мной гэтых жа два таварышы ў цывільным гэтак жа ішлі за мной.
Мікола Чарнавус не вытрымаў і сказаў, што ідзе дадому. Яму адказалі, што проста ахоўваюць ягоную бяспеку. Раней актывіст заявіў, што 15-га лютага збіраецца ехаць у Менск на акцыю пратэсту
прадпрымальнікаў. І звязвае сачэнне за ім менавіта з гэтым.
Паводле Радыё Рацыя