БХД дапаможа прадпрымальніцкаму руху Беларусі

11 лютага ў Мінску адбылася сустрэча беларускіх прадпрымальнікаў, ініцыяваная БХД.



1455226037_bhd.jpg

Фота bchd.info

У выніку крызісу, апошніх падзеяў і ціску рэжыму на прадпрымальніцкую супольнасць цэлыя пласты грамадства апынуліся перад пагрозай беспрацоўя. Каардынацыя сумесных дзеянняў у маштабах Беларусі стала прадметам абмеркавання кіраўніцтва БХД і індывідуальных прадпрымальнікаў.

На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі ІП Гродна, Гродзенскага раёна, Гомеля, Мінску, Мінскага раёна, Слоніма, Кобрына, а таксама лідары БХД — Георгій Дзмітрук, Вольга Кавалькова, Павел Севярынец.

Прынятае рашэнне стварыць ініцыятыўную групу Камітэта Выратавання Прадпрымальніцтва, апублікаваць зварот з патрабаваннямі да ўладаў і 25 лютага правесці ў Мінску шырокую сустрэчу дзеля каардынацыі намаганняў у справе абароны правоў і інтарэсаў прадпрымальнікаў.

bchd.info