Аператар velcom запусціў паслугу для малога і сярэдняга бізнесу "Мабільны кол-цэнтр"
Рашэнне дазваляе кіраваць уваходнымі званкамі: прымаць усе выклікі на адзін нумар, размяркоўваючы іх паміж супрацоўнікамі па зададзеных крытэрыях, паведамляе прэс-служба аператара.
"Мабільны кол-цэнтр" уяўляе сабой спрошчаны варыянт міні-АТС або кол-цэнтра, асноўная задача якога арганізаваць і аптымізаваць працу тэлефоннай лініі прадпрыемства. Пасля
падключэння паслугі ўсе званкі будуць паступаць на адзін нумар тэлефона і размяркоўвацца паміж супрацоўнікамі, мабільныя нумары якіх уключаны ў групу. Такое рашэнне дазваляе не толькі выкарыстоўваць
у рэкламе свайго бізнесу адзін запамінальны нумар, які ніколі не будзе заняты, але і забяспечвае загрузку супрацоўнікаў уваходнымі заяўкамі з улікам выстаўленага прыярытэту.
У кампаніі velcom звяртаюць увагу, што рашэнне можа быць рэалізавана як у невялікім прыватным бізнесе, так і на буйным прадпрыемстве — у "шматканальную" групу можа быць
уключана да 6.000 мабільных нумароў velcom у рамках адной паслугі. Пры гэтым, незалежна ад колькасці далучаных супрацоўнікаў, праца мабільнага кол-цэнтра будзе пад кантролем дзякуючы яго шырокаму
функцыяналу і ўнікальным магчымасцям.
Так, за прастату выкарыстання паслугі адказвае зручны інавацыйны web-інтэрфейс (кіраванне праз ІССА), якому была нададзена асаблівая ўвага з боку распрацоўшчыкаў velcom. Ён дазваляе не толькі
самастойна задаваць правілы размеркавання ўваходных выклікаў паміж супрацоўнікамі (напрыклад: усім адначасова, паслядоўна або з выстаўленым прыярытэтам), але і кіраваць групамі, якія прымаюць выклікі
(напрыклад, група "продажу" працуе з 9.00 да 18.00, група "склад" працуе з 8.00 да 22.00). Ацаніць эфектыўнасць працы мабільнага кол-цэнтра і кожнага паасобку
супрацоўніка можна з дапамогай функцыі "Справаздача".
Акрамя таго, паслуга "Мабільны кол-цэнтр" прадугледжвае выкарыстанне аўдыяінфарматараў для ўваходных званкоў, якія могуць адрознівацца ў залежнасці ад часу працы супрацоўнікаў.
Кампанія зможа абраць універсальны аўдыяінфарматар, загружаны кампаніяй velcom, альбо запісаць і загрузіць свой, каб вітаць кліента асаблівым паведамленнем.
Кошт паслугі "Мабільны кол-цэнтр" складае 150.000 рублёў незалежна ад колькасці супрацоўнікаў, уключаных у "шматканальную" групу. За дадаванне кожнага наступнага
нумара прадугледжаны аднаразовы плацеж — 20.000 рублёў.
Паводле БелаПАН