За студзень заработная плата жыхароў Міншчыны панізілася амаль на 5%
На Міншчыне рэальная заработная плата, разлічаная з улікам росту цэн на тавары і паслугі, за апошні месяц знізілася на 5%.

Сёлета ў студзені намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата на Міншчыне дайшла да 4 мільёнаў 307 тысяч рублёў. Але за год яна павялічылася на 37,2%.
Студзеньскія сярэднямесячныя заробкі ў розных сферах дзейнасці (ад самых меншых да самых большых):
2 мільёны 980 тысяч рублёў — ва ўстановах адукацыі;
3 мільёны 128 тысяч рублёў — у арганізацыях грамадскага харчавання;
3 мільёны 179 тысяч рублёў – у арганізацыях бюджэтнай сферы;
3 мільёны 369 тысяч рублёў — у арганізацыях аховы здароўя;
3 мільёны 372 тысячы рублёў — у арганізацыях сельскай гаспадаркі;
4 мільёны 664 тысячы рублёў — у арганізацыях транспарту;
5 мільёнаў 287 тысяч рублёў — на прамысловых прадпрыемствах;
5 мільёнаў 431 тысяча рублёў — апрацоўчая прамысловасць;
5 мільёнаў 479 тысяч рублёў — горназдабыўная прамысловасць;
5 мільёнаў 502 тысячы рублёў — у будаўнічых арганізацыях;
6 мільёнаў 721 тысяча рублёў — металургічная вытворчасць;
8 мільёнаў 576 тысяч рублёў — хімічная вытворчасць.