Загадчыцу лабараторыі 9-й мінскай бальніцы асудзілі на 3,5 гады калоніі

Яна прызнаная вінаватай у атрыманні хабару.

997.jpg

20 жніўня суд Маскоўскага раёна Мінска разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да загадчыцы клініка-дыягнастычнай лабараторыі 9-й гарадской клінічнай бальніцы. Жанчына абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.430, ч.2 арт.430 КК.
Абвінавачаная ў перыяд з чэрвеня па снежань 2016 года ў некалькі прыёмаў прыняла для сябе грашовыя сродкі ў суме 6 000 еўра.
Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, з канфіскацыяй усёй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў і арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.
Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. 
Прэс-служба Вярхоўнага суда