Заяўку на пікет у абарону РЭП падалі ў Гродна
А таксама акцыі ў падтрымку РЭП плануюцца па ўсёй краіна. Ужо пададзены заяўкі на правядзенне акцый пратэсту ў Мінску — у трох месцах, Гомелі, Калінкавічах, Светлагорску, Рэчыцы, Ветцы, Брэсце, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску, Круглым, Слоніме і Наваполацку.
“Спыніць пераслед незалежных прафсаюзаў у Беларусі!”, “Спыніць крымінальную справу супраць Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка!” Пад такімі лозунгамі па ўсёй краіне пройдуць пікеты салідарнасці прафсаюза РЭП з 30 траўня па 1 чэрвеня.
Гродзенскія актывісты РЭП таксама падалі заяўку на правядзенне акцыі 1 чэрвеня ў Каложскім парку.
Пра заяўку распавядае актывіст прафсаюза РЭП Ігар Банцар:
— У межах рэспубліканскай акцыі па падтрымцы незалежнага прафсаюза РЭП у Гародні падалі заяўку на мерапрыемства, якое мае адбыцца 1 чэрвеня ў Каложскім парку. Тэма мерапрыемства: падтрымка нашых кіраўнікоў РЭПа, супраць якіх незаконна пачатыя крымінальныя справы. Мы хочам проста падтрымаць іх, і гэта будзе адбывацца па ўсёй краіне, ва ўсіх гарадах, дзе існуюць нармальныя ячэйкі незалежнага прафсаюза.
Гродзенскія актывісты РЭП чакаюць адказу ад уладаў горада, таксама вядома, што на сёння пададзены заяўкі на правядзенне акцый пратэсту ў Мінску — у трох месцах, Гомелі, Калінкавічах, Светлагорску, Рэчыцы, Ветцы, Брэсце, Баранавічах, Магілёве, Бабруйску, Круглым, Слоніме і Наваполацку.