Жанчына спрабавала вылецець з Беларусі з чужым пашпартам

У панядзелак ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» затрымалі жанчыну, якая спрабавала пакінуць Беларусь па падробленым дакуменце.

2e48e311d33dfb000658d515634cc5a5.jpg

Каля 4 гадзін раніцы пры афармленні пасажыраў на авіярэйс, які кіраваўся ў Аўстрыю, пагранічны нарад устанавіў неадпаведнасць знешнасці прад'яўніцы дакумента выяве ў нідэрландскім пашпарце. У выніку спецыяльнай праверкі ўстаноўлена, што дакумент належыць іншаму чалавеку.
Высветлілася, што «ўладальніца» еўрапейскага пашпарта, з яе слоў, на самай справе грамадзянка Конга. У Мінск яна прыехала на цягніку з Масквы. Там жа — у Расіі — яна і набыла чужы дакумент. Жанчына прызналася, што парушыла закон наўмысна ў разліку застацца ў Еўрасаюзе на сталае жыхарства.
У дачыненні да парушальніцы распачаты адміністрацыйны працэс па артыкуле 23.29 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконнае перасячэнне мяжы). Да высвятлення асобы затрыманая будзе знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Прэс-служба Дзяржпагранкамітэту Беларусі