Жанчына справабала абараніць сына ад войска — на яе распачалі крымінальную справу

Супраць дзвюх віцяблянак, якія не хацелі пусціць міліцыю ў дом з-за позвы ў войска для сына адной з іх, распачалі крымінальную справу.
Скрыншот з відэа

Скрыншот з відэа

У Віцебску маці і цётка хлопца-прызыўніка не пускалі ў дом міліцыю. Прычынай візіту супрацоўнікаў міліцыі стала тое, што малады чалавек ухіляўся ад службы ў войску.

Хлопец праігнараваў некалькі позваў — і па яго прыйшлі міліцыянты

Мяркуючы па відэа, што было знятае, верагодна, на нагрудны відэарэгістратар, спачатку маці і цётка хлопца спрабавалі пагаварыць з супрацоўнікамі, прасілі пакінуць хлопца ў спакоі і папросту не пускалі сілавікоў у дом. Калі тыя паспрабавалі ўвайсці ў яго, жанчыны сталі іх адштурхоўваць.


У выніку міліцыянты затрымалі і хлопца, і яго маці ды цётку. Праўладны канал піша, што супраць жанчын распачата крымінальная справа, але  не ўдакладняюць канкрэтны артыкул, але адзначае, што ім пагражае да шасці гадоў турмы.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: