Жаночы дэмарш у Мінску (фота)
Фота з мінскіх вуліц з'яўляюцца ў тэлеграм-каналах.

У суботу 17 кастрычніка ў Мінску адбыўся жаночы марш. Акцыя прайшла без затрыманняў. Пасля яго жаночая акцыя перайшла ў фармат дэмаршу: шмат жанчын асобна і невялікімі групамі шпацыруюць па вуліцах Мінска з кветкамі.






Ніна Багінская прыняла ўдзел ў абедзьвюх акцыях. Праўда, паміж імі паспела пабываць і ў шпіталі: жанчыне стала кепска, людзі выклікалі хуткую. Але Багінская хутка ачуняла і вярнулася на вуліцу.
