17 кастрычніка ў Мінску марш жанчын і студэнтаў (фота, відэа, абнаўляецца)
Сочым за гарачымі падзеямі ў сталіцы.

17 кастрычніка беларускі лядзяць традыцыйную суботнюю пратэстную акцыю ў Мінску. Першапачаткова жанчыны збіраліся накіроўвацца ва Ўручча да месца пражывання сілавікоў, каб паказаць, што не баяцца іх пагрозаў. На раніцу суботы заяўлены маршрут змяніўся, удзельнікі збіраюцца ў цэнтр горада. Таксама ў суботу плануецца марш студэнтаў мінскіх ВНУ. Маршы падтрымала ў сваім звароце Святлана Ціханоўская.
З самай раніцы ў цэнтры горада агароджы плошчаў і транспарт з сілавікамі.
14:40 Удзельніцы жаночага маршу камэнтуюць тое, што адбываецца ў краіне пасьля «Мы хочам новых выбараў — гэта асноўная ўмова»
Марш жанчын скончыўся на Плошчы Якуба Коласа. Ён прайшоў без затрыманняў, аднак сілавікі здымалі яго ўдзельніц на відэа.
14:10 Жанчыны набліжаюцца да плошчы Якуба Коласа.


13:50 Калёна жанчын прыпынілася каля Акадэміі навук, пасьля працягнула ісьці ў бок Плошчы Якуба Коласа.

13:30 Некалькі дзесяткаў студэнтаў яшчэ заставаліся на ходніках каля Палацу Мастацтва. Падʼехала некалькі бусаў, моладзь разьбеглася. Затрыманьні працягваюцца ў дварах каля Палацу мастацтва на вуліцы Казлова.
Ізноў масавыя затрыманні журналістаў. На праспекце затрымалі карэспандэнтку Onliner Дар'ю Спевак, карэспандэнта TUT.BY і БелаПАН Усевалада Зарубіна і карэспандэнта РІА «Навіны».

Калона жанчын працягвае рухацца ў бок Акадэміі навук.



13:20 Жаночы марш мінае Парк Чалюскінцаў.

А студэнты сталі на калені пасля хапуна на вуліцы Казлова
13:05 Ніна Багінская на жаночым маршы

На вуліцы Казлова затрымалі фотакарэспандэнта Tut.by Вадзіма Заміроўскага.
13:00 Студэнты збіраліся каля МДЛУ, але акцыю разагналі каля Палаца мастацтваў. Затрымалі некалькіх чалавек.



12:30 Жанчыны сабраліся на станцыі метро "Усход". Каля сотні жанчын рушыць па праспэкту Незалежнасьці ў бок цэнтру. Яны скандуюць "Жыве Беларусь!", "Забярыце Сашу, аддайце нашу Машу".

