Запішы міні-відэа пра вандроўку мары і атрымай прыз!

Грамадская кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ» запрашае ўсіх ахвотных паўдзельнчаць у конкурсе міні-відэа.

visa_1.jpg


Каб прыняць удзел, неабходна да 20 чэрвеня 2016 г.:
— Запісаць арыгінальнае відэа хранаметражам 10-20 секундаў на тэму “У якую краіну вы б хацелі паехаць, калі б не было візаў і чаму?”;
— Размясціць відэа ў інтэрнэце;
— Даслаць спасылку на ваш ролік праз эл. адрас: info@novisa.by, у тэме ліста пазначыць “Відэа для конкурсу”.
Журы адбярэ 5 пераможцаў, якія атрымаюць галоўны прыз — партатыўную зарадную прыладу. Іншыя ўдзельнікі конкурсу таксама будуць ўзнагароджаныя прызамі.
З дадатковымі пытаннямі датычна конкурсу звяртайцеся праз эл. адрас: info@novisa.by або праз сацыяльныя сеткі кампаніі: Facebook, ВКонтакте.
Паводле інфармацыі арганізатараў