Застрэлілі ваўка, імя якому выбіралі ўсёй краінай

Месяц таму быў аб'яўлены конкурс на выбар імя для палескага ваўка. Было пададзена 660 заявак! Навукоўцы далі ваўку палявое імя Вася. А канчатковы выбар быў прызначаны на 10 лютага. Але за некалькі дзён да гэтага, 5 лютага, ваўка забілі.

Першае фота ваўка

Першае фота ваўка

Напрыканцы 2018 года грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» ў рамках навуковых даследаванняў пазначыла GPS-ашыйнікамі двух ваўкоў на Палессі. 5 лютага ў ваколіцах вёскі Букча быў застрэлены адзін з гэтых ваўкоў, паведамляе прэс-служба АПБ.
Вядома, што застрэлены воўк самцом-адзіночкай. Яму было 3 гады. Да гэтага ўзросту ваўкі часта пакідаюць зграю каб пабудаваць сваё жыццё, таму мы не ведаем, ці пайшоў ён з сваіх родных месцаў у пошуках лепшай долі, або стаў адзіным выжылым пасля палявання (пра тое, як склаўся лёс пазначаных ваўкоў, якія пайшлі з Белавежскай пушчы, можна паглядзець на сайце праекту vouk.by). У тым месцы, дзе ён жыў, колькасць ваўкоў была вельмі нізкай, і ён не ў уваходзіў у зграю.

Апошняе фота з фотапастцы

Апошняе фота з фотапастцы

У адзіночку ваўку вельмі складана паляваць зімой, таму сілкаваўся ён здыхатой. Даследчыкі знайшлі трох ласёў, на якіх карміўся гэты воўк, адзін з якіх быў забіты людзьмі, адзін верагодна збіты машынай і яшчэ адзін здабыты іншымі ваўкамі. Застрэлены воўк таксама з'еў вандроўную сабаку ў ваколіцах адной з вёсак. Але ў населеныя пункты ён ніколі не заходзіў і вясковых сабак не чапаў.
Забілі ваўка ноччу 5 лютага. Адбылося гэта на поле ў ваколіцах вёскі Букча Лельчыцкага раёна. Уначы 5 лютага паляўнічым паступіў званок ад мясцовых жыхароў з паведамленнем аб з'яўленні ваўка ў ваколіцах вёскі. Па трэку перамяшчэння ваўка навукоўцы ведаюць, што гэта быў першы яго «выхад» да гэтай вёсцы.

poslednie_peremeschenija_volka.png


Каардынатар праграм Франкфурцкага заалагічнага таварыства Віктар Фянчук распавядае:
«Па статыстыцы, у Беларусі штогод здабываецца амаль дзве тысячы ваўкоў пры такой жа ацэнцы яго колькасці ў краіне. Таму не дзіўна, што ўсе пазначаныя намі ваўкі, якія выходзілі за межы запаведных тэрыторый, былі застрэленыя. Ваўкі жывуць сем'ямі, як і людзі. Але з-за паўсюднага пераследу, які цяпер вядзецца, сямейныя сувязі ваўкоў разбіваюцца, а выжылыя адзінкі вымушаныя арганізоўваць сваё жыццё нанава. Таму папуляцыя ваўка ў Беларусі знаходзіцца ў стане пастаяннага стрэсу. Мы хочам, каб стаўленне да ваўка змянілася, і выступаем за навукова абгрунтаваны падыход да кіравання папуляцыяй ваўка ў Беларусі».