Затрымалі адміністратарку тэлеграм-канала «Кіроўцы 97%»
У МУС пацвердзілі затрыманне адміністратаркі тэлеграм-канала «Кіроўцы 97%». Канал не быў узламаны, а проста перайшоў пад кантроль сілавікоў (хоць у канале сцвярджалася пра ўзлом).

Як сцвярджаюць у МУС, канал адміністравала 28-гадовая мінчанка. Пракуратурай распачата крымінальная справа за заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт.
Жанчына прызнаная падазраванай, у яе дачыненні абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.