МУС патлумачыла гвалтоўнае затрыманне чалавека ў Бараўлянах
Відэа з камеры назірання, на якім бачна жорсткае затрыманне, стала рэзанансным.

Кадр з відэа затрымання
МУС патлумачыла рэзананснае (яго перад уручэннем позвы ўдарылі ў твар) затрыманне супрацоўніка ІТ-гіганта EPAM у Бараўлянах.
— Ягора Котава затрымалі за абразу міліцыі ў сацыяльных сетках. Зрабілі гэта з прымяненнем сілы, таму што ён адмовіўся з'явіцца па званку.
Котаву пагражаюць завесці крымінальную справу.
"Матэрыялы праверкі перададзены ў СК", — паведамляе намеснік начальніка ўпраўлення па Мінску ГУУБ ГУУС Мінгарвыканкама Мікалай Пасініцкі.